21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода

Як вядома, мова – сродак зносін  людей. Прафесія экскурсавода непасрэдна звязана з навыкамі зносін з публікай і вымагае ад яго валодання роднай мовай, перш за ўсё. Гэтая прафесія сёння запатрабавана. Менавіта экскурсаводы, гіды адкрываюць для вандроўнікаў, турыстаў гісторыю Беларусі, яе помнікі, архітэктуру, прыгожыя мясціны, нацыянальныя традыцыі.

З радасцю сустрэнуць вас, не толькі ў гэты дзень, і падзеліца сваімі ведамі гісторыі, культуры, геаграфіі Бярозаўшчыны навуковыя супрацоўнікі-экскурсаводы гісторыка-краязнаўчага музея і яго філіяла – галерэі мастацтваў. Яны збіраюць і глыбока вывучаюць гістарычныя матэрыялы і дакументы, валодаюць методыкай праведзення экскурсіі. У кожнага з іх асабістая тэхніка правядзення экскурсій па тэматычных экспазіцыях выставачных зал. Але ўсе яны пры гэтым маюць шырокі кругагляд, добрую памяць, глыбокія веды па розных перыядах, эпохах гісторыі края.

 За 55-гадовую гісторыю дзейнасці музея розныя пакаленні наведвальнікаў, экскурсантаў сустракалі многія яго навуковыя супрацоўнікі ў якасці экскурсаводаў. Аб гэтым сведчаць фотаздымкі з фондавых калекцый.

Экскурсаводы-музейшчыкі прафесіянальна, цікава, займальна адкрыюць для вас Бярозаўшчыну гістарычную, культурна-этнаграфічную, літаратурную, адкажуць на кожнае ваша запытанне.

Да сустрэчі ў экспазіцыі нашых зал!

Ала Драган, супрацоўнік музея.

1016