Окна настрою

Окна настрою

Наступаючы Новы год асацыіруецца з агнямі, яркімі фарбамі і прыгажосцю святочна-фантазійна ўбраных вуліц. Няма ні аднаго чалавека, хто застаўся б абыякавы да гэтага. Насупраць, у прыемнай мітусні людзі аздабляюць сваі дама, кватэры, установы. Другі год уражаюць,  ствараюць добры настрой музейныя окна- вітрыны ў цэнтры Бярозы. Увагу прахожых людзей прыцягваюць папяровыя карункі-карцінкі – беларуская выцінанка. За даўнім часам, яе называлі яшчэ “выразанка”, “выстрыганка”, “выбіванка”.

Мудрагелістыя, ажурныя ўзоры, сілуэты на лістах белай, чорнай, каляровай паперы створаны рукамі выхавальнікаў дзіцячай узорнай студыі “Папяровыя дзівосы” дзіцяча-юнацкага спартыўна-эстэтычнага цэнтра. Узровень дзяцей-мастакоў – не проста выразанне навагодніх сняжынак. Дзякуйчы настаўнікам, яны авалодалі тэхнікай старажытнага рамяства, ведаюць сюжэтныя мацівы. Не складана ўзяць нажніцы, ліст паперы, скласці яе некалькі разоў, вырэзаць. Але ж папяровыя цуды нараджаюцца па-другому: рукой юнага мастака яшчэ водзіць талант і яго сэрца. Таму прахожыя сапраўды трапляюць у зімовы казачны лес з ёлкамі, снегападам сняжынак, аленямі, добрымі малышамі-снегавічкамі, памочнікамі Дзеда Мароза, снегіром на яловай галінцы, парачкай вавёрак з залатым арэхам. У музейных окнах высока лунаюць папяровыя калядные анёлы, зоркі, купала царквы, як сімвалы веры, цяпла, утульнасці, міра і дабрабыту. Хтосьці напэўна успомніць карцінку свайго дзяцінства, як перад вялікдням упрыгожвалася хата прабабулі, як ажыўляўся інтэр’ер простага жылля: на свежевыбеленых сценах, чыста вымытых окнах, сталах і скрынях развешваліся, раскладваліся новенькія выцінанкі-сурвэткі, фіранкі, аправы абразоў. Папяровыя карункавыя кампазіцыі ў праекце “Музейныя окна” нагадваюць сучаснікам, што беларуская выцінанка, як выраб народнага дэкаратыўнага мастацтва, з’яўляюцца ўжо не проста упрыгажэннем для дома, а нацыянальным брэндам, лепшія з іх папаўняюць фондавую калекцыю, каб паведаць будучым пакаленням пра нас, жадаючых захаваць і развіць самабытнаю культуру продкаў.

Затрымайцеся каля дзіўных окан гісторыка-краязнаўчага музея, упрыгожаных вытанчанай, элегантнай сучаснай выцінанкай, створанай юнымі талантамі.

Ала Драган, супрацоўнік Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

763