Музычна-паэтычны вечар  паэткi Алены Казловiч-Усцiлоўскай

26 мая у галерэi мастацтваў у рамках праекта "Музейныя вiзiты" адбыўся музычна-паэтычны вечар  паэткi Алены Казловiч-Усцiлоускай.

Алена працуе настаўнiцай Стрыгінскай СШ Бярозаўскага раёна, вершы пiша са школьных гадоу, i на сёння добра вядомая за межамi роднага горада. Апошнi яе праект – аудыёкнiга «Тэт-а-тэт» з уласных вершау i перакладаў (кнiгу можна паслухаць на ютубе). У творчым вечары прынялi удзел i сябры паэтэсы з Мiнска – музыканты Ядзвiга Багдановiч (вакал) i Анатоль Лазарчук (гiтара). Пад час сустрэчы прагучала паэзiя Алены i пераклады, пытаннi i адказы на iх, музычныя нумары мiнскага дуэта – песнi на вершы Алены. Паэтычны вечар аставiў цёплыя ўражаннi i ў гасцей галерэi мастацтваў, i ў яго ўдзельнiкаў.

679