Віртуальная выстава "Сэрца сэрцу вестку падае"

Падарыце радасць на Новы Год і Каляды!

Гэта неймаверна проста зрабіць сёння: знаходзіш на любым вэб-сайце бясплатную электронную калядную паштоўку і перасылаеш яе па тэлефоне патрэбнаму адрасанту. Так робіць не толькі моладзь, якая вырасла без напісання ад рукі пісьмаў. Старэйшае пакаленне памятае добрую традыцыю, калі яны, а таксама іх продкі, дарылі адзін аднаму “жывую” святочную паштоўку з віншавальнымі словамі “З Новым Годам і Калядамі!”. Гэта было модна, паслаць мастацкі аформленую картачку далёкім сваякам альбо блізкім сябрам, і нават суседзям.
Вельмі цікавую гісторыю віншавальнай навагодне-каляднай паштоўкі расказвае вялізная калекцыя з фонда музея, сабраная на працягу доўгага часу. Галоўнай тэмай гэтых мастацкіх картак ёсць зімовы пейзаж, сямейныя сцэнкі каля ёлкі, сцэны катання на санях і каньках, хрысціянскія сюжэты.
Значная частка калекцыі – гэта святочныя паштоўкі, якія надрукаваны ў СССР буйнымі выдавецтвамі. У іх сустракаюцца старыя сюжэты, але пераасэнсаваныя мастакамі-ілюстратарамі:
- Дзед Мароз і Снягурачка з казачнымі героямі;
- румяныя дзеці на санках альбо каньках;
- птушкі-сініца і снягір – сімвалы Новага года.
Ёсць карткі з абстрактнымі кампазіцыямі – бакалы іскрыстага шампанскага і гадзіннік, які вось-вось праб’е поўнач.
Нават асваенне космаса адлюстравана ў навагодніх паштоўках: у неба на ракеце ўзлятае Дзед Мароз альбо яго напарнік – юны хлопчык Новы год. Такія картачкі выходзілі ў свет мільённымі тыражамі, каштавалі капейкі і былі неадменнымі ўдзельнікамі навагодніх свят. Маляванне на паштоўках вобразоў, настальгічных, сентыментальных, рэлігійных, папулярные і ў XXI-ым стагоддзі.
У калекцыі трапляюцца экзэмпляры, прывезеныя з Еўропы, дзе і нарадзілася першая віншавальная паштоўка. Таму на выставе “Сэрца сэрцу вестку падае” віншаванне гучыць на розных мовах: рускай, беларускай, украінскай, польскай, нямецкай і іншых.
Экскурсаводы звярнуць увагу наведвальнікаў на дызайн паштовак, паколькі ён заўсёды мяняўся разам з пераменлівымі густам і тэхнікай друку. А яшчэ паштовыя віншавальныя карткі былі і застаюцца своеасаблівай мастацкай энцыклапедыяй розных эпох. Напрыклад, да Каляд 1898 года ў Расіі мастачка-ілюстратар Лізавета Бём стварыла серыю паштовак “Сэрца сэрцу вестку падае”, на кожнай з якіх быў свой кароткі подпіс. Сімвалічна, актуальна!
Сёння, калі мы ізаляваны кавіднай напасцю адзін ад аднаго, адпраўце сваю віншавальную паштоўку, напісаную рукою, з пажаданнямі, што ідуць ад сэрца і душы, сваім родным, сябрам, знаёмым.

З Новым 2021 годам і Калядамі!
Святочнага настрою, светлых думак і надзей.
Будзьце здаровы!

Ала Драган, супрацоўнік Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

917