Музейная акция "Я дарю музею!"

Сёлета спаўняецца 55 гадоў, як адчыніў свае дзверы для наведальнікаў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, праз час – гісторыка-краязнаўчы. Навуковымі супрацоўнікамі сабрана больш за 30 тысяч экспанатаў, якія раскрываюць розныя перыяды і эпохі гісторыі і жыцця людзей Бярозаўшчыны. У адкрытым доступе экспануюцца амаль 12 тысяч артэфактаў. Значная частка фондавых калекцый сабрана жыхарамі раёна, хто неабыякавы да гістарычнай спадчыны бярозаўскага краю, яго традыцый, шануе сваіх продкаў. У юбілейны год бярозаўскія музейшчыкі сабралі шчодры ўраджай прадметаў-дароў ад удзельнікаў аб’яўленай акцыі “Я дарю музею!”.

85