Паважаныя жыхары і госці г. Бярозы!
Галерэя мастацтваў адкрыла свае дзверы для таго, каб парадаваць вас - гледачоў з высокім густам, новай мастацкай выставай “Колеры сонечнага лета”, урачыстае адкрыццё якой адбылося 15.08.2018г.
Гэта выстава не ўпершыню аб`яднавала мастакоў розных творчых асяродкаў Беларусі, якія лічаць сваім творчым абавязкам разам вандраваць па рэгіёнах краіны і прапагандаваць тэмы і сюжэты, прысвечаныя роднаму краю.
У выставе прынялі удзел мастакі аб’яднання “Арт-Слонім”: Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі (Слонім) і мастакі аб’яднання “Абуджэнне”: Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск), Андрэй Лычкоўскі (Узда), Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк (Бяроза).
Мастакі гэтых суполак — ініцыятары творчых праектаў у рэгіёнах краіны, якія вабяць творчых асоб багатым гістарычным мінулым і сучаснай рэчаіснасцю, і проста цікавыя людзі.
Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Аўтар шматлікіх публікацый на беларускай, рускай, польскай, нямецкай мовах аб гісторыі і сучасным развіцці беларускага мастацтва.
Фёдар Ладуцька – аўтар канцэптуальных распрацовак экспазіцый у розных музеях Беларусі. Актыўна ўзбагачае сучаснае беларускае мастацтва незабыўнымі пейзажнымі матывамі, намаляванымі з натуры ў розных краінах раманскага свету.
Андрэй Лычкоўскі – мастак, арганізатар і ўдзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў у дзяржаўных музеях і галерэях Рэспублікі Беларусь.
Да іх далучыліся нашыя землякі Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк, якія неаднаразова прадстаўлялі свае работы ў выставачнай зале Галерэі мастацтваў.
Удзельнікі выставы падрыхтавалі насычаную праграмму. Акрамя сустрэчы і цікавай размовы з аўтарамі работ, былі праведзены майстар-класы на напісанню партрэтаў.
Выстава адкрылася 15.08.2018г. ў 17.30 па адрасу г.Бяроза, вул.Леніна, 104 А, і будзе працаваць на працягу месяца.