Выстава работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь па саломапляценні Наталлі Ярмоцык «Тое, што нельга страціць»

У выставачнай зале Галерэі мастацтваў прадстаўлены жаночыя капелюшы з саломкі. Аўтар якіх - народны майстар Беларусі па саломапляценнi - Наталля Леанідаўна Ярмоцык.

Яны лашчаць вока, здзіўляюць прыгажосцю форм, філіграннасцю выканання і безмежнай фантазіяй, маюць сучасны выгляд і адпавядаюць любому густу. Кожная мадэль арыгінальная, непаўторная, эксклюзіўная. І кожная прыцягвае позірк, здзіўляе, захапляе, выклікае жаданне абавязкова набыць і дае магчымасць жанчыне адчуць сябе сапраўднай прыгажуняй.

Дзякуючы такім неабыякавым да народнай спадчыны майстрам як Наталля Леанідаўна, саломапляценне на сучасным этапе зрабілася сапраўдным народным мастацтвам.

Сёння імя Наталлі Ярмоцык - брэндавае не толькі на Бярозаўшчыне.

350