У сям’ю — лялька-абярэг

У сям’ю – лялька-абярэг

Паліцу музейнай крамы ўпрыгожылі адна лепш за іншую беларускія лялькі Зернавушкі. У даўніну нашы продкі выраблялі такія асеннія лялькі ў вёсках пасля заканчэння збору ўраджаю на палях. У адмыслова пашыты з палатна мяшочак складалі частку сабранага збожжа, завязвалі зверху, надавалі яму выгляд лялячкі і ставілі у хате пад абразамі. Лічылася, што чым таўсцей Зернавушка, тым заможней сям’я.

Мастачка з Равяціч апранула сваіх “дзяўчынак” у стракатыя шарстяныя спаднічкі, ільняныя фартушкі з сімвалічнай вышыўкай, святочныя чырвоныя хусткі.

Прыдбайце беларускі сямейны абярэг у падарунак для блізкіх вам людзей, каб ён прынаджваў у хату, дом дабрабыт, здароўе, дастатак, дабро.

291