Выстава "Пошук. Дрэва. Вобразы"

У верасні ў галерэі мастацтваў адбылося адкрыцце выставы Бярозаўскага раеннага Цэнтра раместваў “Пошук. Дрэва. Вобразы”. На ёй прадстаўлены дзіцячыя цацкі, вырабленыя з дрэва карціны, разнастайныя сувеніры (птушкі, статуэткі, шкатулкі). Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае сапраўдная жамчужына, створаная майстрам цэнтра Аляксандрам Пракапчуком – шахматны стол у выглядзе картэзіянскага кляштару, з фігурамі, падобнымі на прадстаўнікоў знакамітага рода Сапегаў. Наведвальнікі выставы змогуць ацаніць прыгажосць, якасць работ таленавітых майстроў Цэнтра і даведацца пра гісторыю і сучаснае развіццё традыцыйных беларускіх раместваў.

949